Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

свабода назоўнік | жаночы род

  1. У філасофіі: магчымасць праяўлення суб’ектам сваёй волі на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства.

    • Суадносіны свабоды і неабходнасці.
  2. Незалежнасць, адсутнасць абмежаванняў, якія звязваюць грамадска-палітычнае жыццё і дзейнасць якога-н. класа, усяго грамадства або яго членаў.

    • Барацьбіты за свабоду народа.
    • С. слова.
    • С. выбару веравызнання.
  3. Увогуле — адсутнасць якіх-н. абмежаванняў у чым-н.

    • Даць больш свабоды моладзі ў арганізацыі свайго адпачынку.
  4. Стан таго, хто не знаходзіцца ў заключэнні, у няволі.

    • Выпусціць на свабоду.

свабодалюбнасць назоўнік | жаночы род

Тое, што і свабодалюбства.

свабодалюбства назоўнік | ніякі род

Любоў к свабодзе, імкненне да яе, барацьба за яе.

свабодалюбівы (свабодалюбны) прыметнік

Які любіць свабоду, незалежнасць, прасякнуты любоўю, імкненнем да свабоды, да незалежнасці.

  • С. народ.

свабодамыснасць назоўнік | жаночы род

Свабодны і незалежны склад думак.

свабодамысны прыметнік

Які адрозніваецца, вызначаецца свабодамыснасцю.

  • С. вучоны.

свабодны прыметнік

  1. Які карыстаецца свабодай.

    • Свабодныя народы.
    • Свабодная праца.
    • Свабодныя рэспублікі.
  2. Незалежны, не звязаны ні з кім якімі-н. абавязкамі, адносінамі.

    • С. мастак.
  3. Які не ведае перашкод, абмежаванняў, не адчувае сораму.

    • Надта свабодныя паводзіны.
  4. Які працякае, адбываецца лёгка, без замінак.

    • Свабоднае дыханне.
    • Свабодныя рухі рукамі.
    • Свабодна (прыслоўе) гаварыць на кітайскай мове.
  5. Нікім або нічым не заняты; вольны.

    • Свабоднае месца ў партэры.
    • Свабодная кабіна з тэлефонам.
    • Свабодныя рукі (нічым не занятыя).
  6. Раскошны, не цесны.

    • Свабоднае паліто.
    • У тэатры прыгожа і свабодна (прыслоўе).
  7. Які не знаходзіцца ў дадзены момант у карыстанні.

    • Свабодныя грошы.
  8. Які ні да чаго не прымацаваны.

    • С. канец ланцуга.
  9. свабодна, прыслоўе: Проста, лёгка, без цяжкасцей (размоўнае).

    • Тут с. можна памясціцца.
    • У горадзе, бывала, с. купіш патрэбную рэч.

|| назоўнік: свабоднасць.

свавольны (сваявольны) прыметнік

  1. Гарэзлівы, гуллівы. Свавольнае дзіця.

    • С. ветрык (пераноснае значэнне).
  2. Схільны да свавольства; упарты, неслух.

    • Нічога не слухае гэты с. сын, усё па-свойму робіць.

|| назоўнік: свавольнасць.

свавольнік (сваявольнік) назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто сваволіць; гарэза, дуронік.

    • Не дзеці, а свавольнікі.
  2. Упарты, свавольны чалавек.

    • Ты паступаеш, як с.
  3. Несур’ёзны, легкадумны чалавек.

|| жаночы род: свавольніца і сваявольніца.

свавольніцтва назоўнік | ніякі род

Тое, што і свавольства.