Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

са1 прыназоўнік

Ужыв. замест «з» перад словамі, якія пачынаюцца са збегу зычных, дзе першымі з’яўляюцца «с», «з», «ж», «ш», «м», напр. са стала, са шчыта, са зруба, са жменьку, са мной.

са2 прыстаўка

I. Выкарыстоўваецца пры ўтварэнні дзеясловаў замест прыстаўкі «с…»:

  • 1) перад дзвюма і больш зычнымі, напр. саткаць, сагрэць, саслаць, саставіць;
  • 2) перад зычнай з наступным «ь» або апострафам, напр. салью, саб’ю.

II. Выкарыстоўваецца для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць сумеснасць дзеяння, напр. садаклад, саўдзельнік, сааўтарскі.

саамы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які насяляе Кольскі паўвостраў, а таксама поўнач Фінляндыі, Нарвегіі і Швецыі.

|| жаночы род: саамка.

|| прыметнік: саамскі.

сааўтар назоўнік | мужчынскі род

Асоба, якая сумесна з кім-н. з’яўляецца аўтарам літаратурнага навуковага твора, адкрыцця або вынаходства.

  • С. манаграфіі.
  • С. сцэнарыя.
  • С. праекта помніка.

|| прыметнік: сааўтарскі.

сааўтарства назоўнік | ніякі род

Сумеснае аўтарства, работа сааўтараў.

сабака назоўнік | мужчынскі род

  1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства ваўчыных.

    • Пародзісты с.
    • Паляўнічы с.
    • З сабакамі не знойдзеш каго-, чаго-н. (цяжка знайсці; размоўнае).
    • Ні адзін сабака не гаўкне (ніхто не скажа; размоўнае неадабральнае).
  2. Самец сукі.

  3. пераноснае значэнне: Пра злога, шкоднага чалавека (размоўнае лаянкавае).

Фразеалагізмы:

  • Вось дзе сабака закапаны (размоўнае) — вось у чым сутнасць справы.
  • Сабакам сена касіць (жартаўлівае) — знаходзіцца невядома дзе і займацца невядома чым.
  • У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) (размоўнае асуджальнае) — згубіць сумленне.
  • Сабаку з’есці на чым (размоўнае) — быць вопытным у якой-н. справе.

|| памяншальная форма: сабачка.

|| прыметнік: сабачы.

  • Сабачыя вочы (таксама пераноснае значэнне: адданыя, пакорныя).
  • Сабачая пакорнасць, адданасць (пераноснае значэнне).

сабакавод назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па сабакаводству.

сабакаводства назоўнік | ніякі род

Развядзенне сабак і паляпшэнне іх пароды.

  • Службовае с.

|| прыметнік: сабакаводчы.

сабакагадовец назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і сабакавод.

сабакагадоўля назоўнік | жаночы род

Тое, што і сабакаводства.

|| прыметнік: сабакагадоўчы.