Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

рэабілітаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Аднавіць (-наўляць) былую добрую рэпутацыю або ў ранейшых правах.

|| зваротны стан: рэабілітавацца.

|| назоўнік: рэабілітацыя.

рэабілітацыя назоўнік | жаночы род

  1. гл. рэабілітаваць.

  2. Устараненне вынікаў якой-н. цяжкай хваробы або траўмы (спецыяльны тэрмін).

    • Медыцынская р.

|| прыметнік: рэабілітацыйны.

  • Р. цэнтр.

рэагаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Адказваць якім-н. чынам на раздражненне, уздзеянне звонку.

    • Сэрца парознаму рэагуе на фізічную нагрузку.
  2. Праяўляць свае адносіны да чаго-н.

    • Р. на скаргу.

|| закончанае трыванне: прарэагаваць, зрэагаваць і адрэагаваць.

|| назоўнік: рэагаванне і рэакцыя.

  • Рэагаванне вока на святло.
  • Гэта навіна выклікала ў людзей дваякую рэакцыю.

|| прыметнік: рэактыўны.

рэактар назоўнік | мужчынскі род

Апарат або ўстаноўка, у якой адбываецца фізічная (ядзерная) або хімічная рэакцыя.

  • Ядзерны р.
  • Хімічны р.

|| прыметнік: рэактарны.

рэактывы назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Рэчывы, якія прымяняюцца для ажыццяўлення хімічнай рэакцыі.

  • Хімічныя р.

|| прыметнік: рэактыўны.

рэактыўны прыметнік | спецыяльны тэрмін

  1. гл. рэактывы.

  2. Які мае адносіны да ўтварэння такога руху, пры якім на цела, што рухаецца, дзейнічае сіла выцякаючага з яго струменя газу, пары, накіраваная ў бок, супрацьлеглы руху.

    • Р. рух.
    • Р. рухавік.
    • Р. самалёт (з рэактыўным рухавіком).
    • Рэактыўная артылерыя.
  3. Здольны рэагаваць на знешнія ўздзеянні, які наступае пад уплывам знешніх уздзеянняў.

    • Р. стан (расстройства псіхічнай дзейнасці, выкліканае эмацыянальным узрушэннем).

|| назоўнік: рэактыўнасць.

рэакцыйны прыметнік

Які ажыццяўляе рэакцыю 2, дзейнічае ў інтарэсах рэакцыі.

  • Р. друк.
  • Рэакцыйныя рэжымы.

|| назоўнік: рэакцыйнасць.

рэакцыя1 назоўнік | жаночы род

  1. гл. рэагаваць.

  2. Ператварэнне адных рэчываў у другія (хімічная рэакцыя) або ператварэнне атамных ядзер у выніку іх узаемадзеяння з іншымі элементарнымі часціцамі (ядзерная рэакцыя).

    • Ланцуговая р. (самастойны працэс ператварэння атамаў — у хімічнай рэакцыі або атамных ядзер — у ядзернай рэакцыі; таксама пераноснае значэнне: пра шэраг дзеянняў, якія ўзаемна выклікаюцца; кніжнае).
  3. Рэзкая перамена ў самаадчуванні, упадак, слабасць пасля ўздыму, напружання.

    • Паслястрэсавая р.

рэакцыя2 назоўнік | жаночы род

Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу і падаўлення рэвалюцыйнага руху, якую вядуць эксплуататарскія класы ў барацьбе за захаванне або зварот сваіх правоў і палітычнага панаванне, за захаванне аджыўшых грамадскіх парадкаў.

  • Палітычная р.

рэакцыянер назоўнік | мужчынскі род

Прыхільнік палітычнай рэакцыі2, вораг прагрэсу, дэмакратыі.

  • Крайні р.

|| жаночы род: рэакцыянерка.