Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

руб назоўнік | мужчынскі род

Вузкі край або вузкі бок якога-н. прадмета.

  • Кладка цэглы рубам.

Паставіць пытанне рубам — заявіць пра што-н. з усёй рашучасцю.

|| прыметнік: рубавы.

рубака назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Смелы, адважны чалавек, які па-майстэрску валодае халоднай зброяй (шабляй, шашкай).

  • Хвацкі р.

рубанак назоўнік | мужчынскі род

Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з шырокім жалезным лязом для стругання.

|| прыметнік: рубаначны.

  • Рубаначнае лязо.

рубашка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Верхні, покрыўны слой, абалонка.

  • Р. катла.
  • Р. плода.

рубеж назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і граніца (у 1 знач.).

    • Вадзяны р.
    • Зорка ахоўваць рубяжы нашай Радзімы.
    • У яго жыцці намеціўся новы р. (пераноснае значэнне).
  2. Паласа зямлі, зручная або абсталяваная для вядзення баявых дзеянняў.

    • Абаронны р.
    • Выйсці на новыя рубяжы (таксама пераноснае значэнне: прыступіць для вырашэння новых задач).

|| прыметнік: рубежны.

рубель1 назоўнік | мужчынскі род

Асноўная грашовая адзінка ў Расіі, Беларусі і іншых рэспубліках былога СССР, роўная 100 капейкам, а таксама грашовы знак і манета такой вартасці.

  • Заплаціць за рэч пяцьдзесят рублёў.

|| памяншальная форма: рубялёк.

|| прыметнік: рублёвы.

  • Рублёвая зона.

рубель2 назоўнік | мужчынскі род

Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, салому, снапы і пад.

руберойд назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Прамочаны спецыяльным саставам кардон дая пакрыцця даху або для ізаляцыі.

|| прыметнік: руберойдавы і руберойдны.

рубец1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Глыбокі след на целе пасля зажыўшай раны.

  2. Паглыблены след, засечка на чым-н.

  3. Патоўшчанае шво на тканіне, скуры.

|| памяншальная форма: рубчык.

|| прыметнік: рубцовы.

рубец2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Частка страўніка жвачных жывёл, куды паступае праглынутая ежа.

  2. Ежа, прыгатаваная з гэтай часткі страўніка.