Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ірдзецца (рдзецца) дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і ірдзець.

ірдзець (рдзець) дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рэзка вылучацца (пра што-н. чырвонае), чырванець; быць ярка-чырвоным ад чаго-н.

  • Ірдзеюць сцягі.
  • Неба ірдзее.

|| назоўнік: ірдзенне і рдзенне.