Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

раб1 назоўнік | мужчынскі род

  1. У рабаўладальніцкім грамадстве: чалавек, які з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка і быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці.

    • Гандаль рабамі.
    • Цяжкая праца рабоў.
    • Паўстанне рабоў.
  2. пераноснае значэнне: Наогул — чалавек залежны, прыгнечаны ва ўмовах эксплуататарскага грамадства.

  3. пераноснае значэнне, чаго. Чалавек, які поўнасцю падпарадкаваў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі (кніжнае).

    • Р. моды.
    • Р. уласнасці.
    • Р. сваіх прывычак.

|| жаночы род: рабыня і раба.

|| прыметнік: рабскі.

  • Рабская псіхалогія.

раб2 прыстаўка

Скарачэнне ў знач. прыметніка рабочы, напр. рабкор (рабочы карэспандэнт), рабсіла (рабочая сіла).

рабаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Забіраць сілай, разбоем што-н. у каго-н.; грабіць.

    • Р. людзей.
  2. пераноснае значэнне: Разараць паборамі, падаткамі; абіраць (размоўнае).

|| закончанае трыванне: абрабаваць.

|| назоўнік: абрабаванне.

|| назоўнік: рабаванне.

рабак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Гліст.

  • У яго рабакі.

|| прыметнік: рабачны.

рабалепны прыметнік

Ліслівы, рабскі, угодлівы.

  • Рабалепная просьба.
  • Рабалепнае пакланенне.

|| назоўнік: рабалепнасць.

рабалепстваваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Весці сябе рабалепна, быць рабалепным.

|| назоўнік: рабалепства.

рабацяга назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

  1. Старанны, шчыры працаўнік.

  2. Рабочы чалавек, просты, самаадданы працаўнік.

рабацяшчы прыметнік

Які любіць працу, многа і добра працуе, старанны.

  • Р. сын.

рабацінка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Вяснушка.

  • Нос у рабацінках.

рабацінне назоўнік | ніякі род

  1. Вяснушкі або ямкі на скуры пасля воспы (размоўнае).

    • На носе многа рабаціння.
    • Ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціннем (аб рабой афарбоўцы чаго-н.).
  2. Рабізна на паверхні вады.

    • Ад лёгкага ветру па вадзе пайшло р.