Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

пэндзаль назоўнік | мужчынскі род

Пучок шчаціння, валасоў на ручцы для нанясення фарбы, клею на што-н.

  • Малярны п.
  • П. мастака.
  • Валодаць пэндзлем (умець маляваць карціны).

|| памяншальная форма: пэндзлік.

|| прыметнік: пэндзлевы.

пэр назоўнік | мужчынскі род

Тытул вышэйшага дваранства (у Англіі, Францыі), а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| прыметнік: пэрскі.

пэцкаль назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто пэцкае, дрэнна робіць што-н.

  • Ты сапраўдны мастак ці п.?

пэцканіна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Няўмела, неахайна, брудна выкананая работа.

пэцкацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. у што, чым і без дапаўнення. Забруджвацца, пэцкаць сябе чым-н.

    • П. ў гразь.
  2. Станавіцца брудным.

    • Светлае адзенне хутка пэцкаецца.
  3. Вельмі марудна рабіць што-н. (размоўнае).

    • Дакуль вы будзеце п. з гэтай справай?

|| закончанае трыванне: выпацкацца, апэцкацца, запэцкацца, спэцкацца, напэцкацца і упэцкацца.

|| назоўнік: пэцканне.

пэцкаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Забруджваць, вымазваць.

    • П. адзенне.
    • П. рукі.
  2. Рабіць брудна, няўмела (размоўнае).

    • Не малюе, а пэцкае.

Пэцкаць рукі аб каго-што (размоўнае) — быць замешаным у што-н. непрыстойнае, нізкае, звязанае з кім-н.

|| закончанае трыванне: выпацкаць, апэцкаць, запэцкаць, спэцкаць, напэцкаць і упэцкаць.

|| аднакратны дзеяслоў: пэцнуць.

|| назоўнік: пэцканне.

пэцнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. гл. пэцкаць.

  2. каго (што) па чым. Ударыць.

    • П. па твары.

пэўна прыслоўе

  1. прыслоўе: Надзейна, безумоўна.

    • Пасяджэнне адбудзецца п.
  2. пабочнае слова: Відаць, відавочна, мабыць.

    • Ён, п., сёння не прыедзе.

пэўны прыметнік

  1. Дакладна вызначаны, прызначаны.

    • Сустрэцца ў пэўным месцы.
  2. Ясны, несумненны.

    • Даць п. адказ.
  3. Некаторы, той ці іншы.

    • У працы выяўлены пэўныя недахопы.
  4. Такі, якому можна даверыцца, надзейны.

    • П. чалавек.
    • Пэўная схованка.
  5. Упэўнены, цвёрды.

    • Ісці пэўным крокам.

|| назоўнік: пэўнасць.