Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

пчала назоўнік | жаночы род

Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд.

|| памяншальная форма: пчолка.

|| прыметнік: пчаліны.

  • Пчалінае малачко (сакрэт слінных залоз рабочых пчол, якім яны выкормліваюць лічынак на пэўнай стадыі развіцця; спецыяльны тэрмін).

пчалавод назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і пчаляр.

пчалаводства назоўнік | ніякі род

Тое, што і пчалярства.

|| прыметнік: пчалаводны і пчалаводчы.

  • Пчалаводны інвентар.
  • Пчалаводчая гаспадарка.

пчальнік назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і пасека (у 2 знач.).

пчаляр назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які займаецца пчалярствам.

пчалярства назоўнік | ніякі род

Развядзенне пчол як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прыметнік: пчалярскі.

  • П. інструмент.
  • Пчалярская справа.

пчолалячэнне назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін

Лячэнне ўкусамі пчол (пчаліным ядам).

пчолатэрапія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Тое, што і пчолалячэнне.