Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

пуанты назоўнік | мужчынскі род

Балетныя туфлі з цвёрдым наском.

  • Стаяць на пуантах, танцаваць на пуантах (абапіраючыся на наскі такіх туфель).

публіка назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

  1. Людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці гледачоў, слухачоў, наведвальнікаў і пад., а таксама ўвогуле — людзі, грамадства.

    • Тэатральная п.
    • Чытацкая п.
    • На публіку (гаварыць, рабіць і пад.: напаказ; размоўнае неадабральнае).
  2. Грамадства або асобныя людзі, аб’яднаныя па якіх-н. агульных прыметах (размоўнае жартаўлівае або неадабральнае).

    • Няварта вадзіцца з такой публікай.

публікаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Аб’яўляць для агульнага ведама праз друк.

  • П. матэрыялы з’езда.

|| закончанае трыванне: апублікаваць.

|| назоўнік: апублікаванне.

|| назоўнік: публікацыя і публікаванне.

публікацыя назоўнік | жаночы род

  1. гл. публікаваць.

  2. Тое, што апублікавана, надрукавана.

    • Газетная п.

публіцыст назоўнік | мужчынскі род

Пісьменнік, які займаецца публіцыстычнай дзейнасцю.

|| жаночы род: публіцыстка.

|| прыметнік: публіцысцкі.

публіцыстыка назоўнік | жаночы род

Літаратура па грамадска-палітычных пытаннях сучаснасці.

|| прыметнік: публіцыстычны.

публічны прыметнік

  1. Які ажыццяўляецца ў прысутнасці публікі, адкрыты.

    • Публічнае выстунленне.
    • Публічна (прыслоўе) заявіць.
  2. Прызначаны для шырокага наведвання, агляду і пад.

    • Публічная бібліятэка.
    • Публічная выстаўка.

Публічны дом — памяшканне, дзе прастытуткі прымаюць наведвальнікаў.

пуга назоўнік | жаночы род

Прымацаваны да пугаўя кавалак спецыяльна звітай вяровачкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу.

  • Раменная п.

Як пугаю па вадзе (размоўнае) — без пэўнага выніку, без знаку.

|| памяншальная форма: пужка.

  • Слаўную пужку звіў.

пугач назоўнік | мужчынскі род

Дзіцячая цацка ў выглядзе пісталета.

пугаўё назоўнік | ніякі род

Дзяржанне, да якога прымацоўваецца пуга.