Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

пра1 прыназоўнік

Ужыв. пры абазначэнні прадмета размовы, думкі або пачуцця.

  • Пагаварыць пра адпачынак.
  • Колькі раз я ўспамінаў пра цябе.

пра2 прыстаўка

I. Утварае дзясловы са знач.:

  • 1) дзеяння, накіраванага праз што-н., напр. прабіць, прагрызці, працячы;
  • 2) дзеяння, якое распаўсюджваецца з усёй паўнатой на ўвесь прадмет, напр. праварыць, прагрэць, прасаліць;
  • 3) руху ў прасторы міма чаго-н., напр. прабегчы, праехаць;
  • 4) поўнай закончанасці, вычарпанасці дзеяння, напр. праспяваць, пранумараваць, прайсціся;
  • 5) дзеяння, якое ажыццяўляецца ў адзін прыём (пераважна пра гучанне), напр. прапішчаць, прамяўкаць, прабарабаніць;
  • 6) дзеяння, якое развіваецца ва ўсім аб’ёме на працягу якога-н. прамежку часу, напр. праседзець (увесь дзень), прахварэць, прамучыцца (які-н. час), праблукаць;
  • 7) дзеяння, у выніку якога нанесена шкода, страта, напр. празяваць, прагуляць, прагандлявацца.

ІІ. Утварае:

  • 1) назоўнікі і прыметнікі са знач. першапачатковы, найбольш старажытны, напр. прарадзіма, праславянскі;
  • 2) прыметнікі, якія абазначаюць высокую, найвышэйшую ступень якасці, напр. прамудры, праславуты.

ІІІ. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач.: прыхільнік каго-, чаго-н., які дзейнічае ў чыіх-н. інтарэсах, напр. праімперыялістычны, прафашыст.

праараць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Узворваючы, прагнаць баразну, узараць прастору паміж чым-н.

    • П. разору.
  2. Правесці які-н. час на ворыве.

    • П. да абеду.

|| незакончанае трыванне: праворваць.

прабабка назоўнік | жаночы род

Маці дзеда або бабкі.

прабаваць (пробаваць) дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Правяраць стан або якасць.

    • П. свае сілы.
  2. Есці для пробы, на смак чаго-н.

    • П. страву.
  3. з інфінітывам: Рабіць спробу чаго-н.

    • П. пісаць вершы.

|| закончанае трыванне: папрабаваць і папробаваць.

прабадаць1 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пракалоць рагамі.

прабадаць2 дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

Утварыць (-раць) навылётную адтуліну ў сценцы полага органа.

|| назоўнік: прабадзенне.

  • П. страўніка.

|| прыметнік: прабадны.

  • Прабадная язва.

прабадзяцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Правесці дзе-н. які-н. час марна, нічога не робячы.

  • Прабадзяўся недзе ўвесь дзень.

прабалбатацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і прагаварыцца.

  • Абяцала маўчаць, а тут прабалбаталася.

прабалець дзеяслоў | закончанае трыванне

Пра адчуванне болю на працягу якога-н. часу.

  • Вочы прабалелі паўмесяца.