Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

пнеўе назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік

Пні.

пнеўма1 прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пнеўматыкі, пнеўматычны, напр. пнеўмааўтаматыка, пнеўмавадзяны, пнеўмагазавы, пнеўмагідраўлічны, пнеўмаканструкцыя, пнеўмапомпа, пнеўмарухавік.

пнеўма2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да лёгкіх, напр. пнеўмадыяфрагменны, пнеўмаплеўрыт, пнеўмасклероз, пнеўмафіброз, пнеўмацыроз;
  • 2) які мае адносіны да дыхання, да дыхальных шляхоў, напр. пнеўмавірусы, пнеўмаманометр.

пнеўманія назоўнік | жаночы род

Група захворванняў, якія характарызуюцца запаленчым працэсам у тканках лёгкіх і ў канцовых разгалінаваннях бронхаў; запаленне лёгкіх.

пнеўматыка назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Сукуіпнасць пнеўматычных механізмаў, прыстасаванняў.

пнеўматычны прыметнік

Які прыводзіцца ў рух пры дапамозе сціснутага паветра.

  • П. молат.
  • Пнеўматычная помпа.

пнуцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і пяцца.

пнуць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і пяць.