Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

певень назоўнік | мужчынскі род

  1. Самец курыцы.

  2. пераноснае значэнне: Пра задзірыстага чалавека, забіяку (размоўнае).

Фразеалагізмы:

  • Да пеўняў (праседзець; размоўнае) — да світання.
  • Да пеўняў або з пеўнямі (устаць, падняцца; размоўнае) — вельмі рана, на досвітку.
  • Пусціць чырвонага пеўня (размоўнае) — учыніць пажар, падпаліць (у 2 знач.).

|| памяншальная форма: пеўнік.

|| прыметнік: пеўневы.

  • П. крык.
  • П. голас (таксама пераноснае значэнне: крыклівы, прарэзлівы).

пед прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. педагагічны, напр. педвучылішча, педінстытут, педпрактыка.

педагагічны прыметнік

  1. гл. педагог і педагогіка.

  2. Які адпавядае патрабаванням педагогікі.

    • П. такт.

|| назоўнік: педагагічнасць.

педагог назоўнік | мужчынскі род

Асоба, якая займаецца выкладчыцкай і выхаваўчай работай.

|| прыметнік: педагагічны.

педагогіка назоўнік | жаночы род

Навука аб метадах выхавання і навучання.

|| прыметнік: педагагічны.

  • П. факультэт (які рыхтуе спецыялістаў па педагогіцы).
  • П. інстытут (які рыхтуе настаўнікаў).

педаль назоўнік | жаночы род

Нажны рычаг у машынах і музычных інструментах.

  • П. тормаза, раяля.
  • Паціснуць на ўсе педалі (таксама пераноснае значэнне: прыняць усе меры для паскарэння, дасягнення чаго-н.; размоўнае).

|| прыметнік: педальны.

  • Дзіцячая педальная машына.

педант назоўнік | мужчынскі род

Той, хто залішне строгі ў выкананні ўсіх фармальных запатрабаванняў (у навуцы, жыцці і пад.).

|| жаночы род: педантка.

|| прыметнік: педанцкі.

педантызм назоўнік | мужчынскі род

Паводзіны, уласцівасці педанта.

  • Дакладны да недантызму.

педантычны прыметнік

Строгі ў выкананні ўсіх запатрабаванняў, надзвычай дакладны і акуратны.

  • П. чалавек.
  • Педантычныя адносіны.
  • Педантычна (прыслоўе) усё выконваць.

|| назоўнік: педантычнасць.

педыкюр назоўнік | мужчынскі род

Гігіенічная апрацоўка ступняў ног (чыстка, паліроўка ногцяў, выдаленне мазалёў).

|| прыметнік: педыкюрны.