Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

па1 назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

У танцы: асобны рух з пэўнай паставай ног; танцавальны шаг.

  • Павольнае па.

па2 прыстаўка

I. Утварае дзеясловы са знач.:

  1. закончанасці дзеяння, напр. паставіць, пабудаваць, паказаць;
  2. пачатку дзеяння, напр. паляцець, паехаць, папаўзці;
  3. нязначнай ці няпоўнай меры дзеяння, што адбываецца на працягу кароткага часу, напр. пагаварыць, паскакаць, паспаць;
  4. набыцця большай ступені якасці, уласцівасці, напр. пахарашэць, пасталець;
  5. няпэўнай працягласці, паўторнасці дзеяння, напр. пакурваць, пакрыкваць, пагойдваць;
  6. дзеянняў, якія адносяцца да многіх асоб, прадметаў, напр. пахавацца, памерзнуць, пападаць;
  7. у спалучэнні з прыставачнымі дзеясл. (звычайна незак.):
    • а) распаўсюджанне дзеяння на ўсё, многія аб’екты, напр. паабіваць (яблыкі з дрэва), павыносіць (мэблю з хаты), паналаджваць (станкі), парассяляць (студэнтаў па кватэрах);
    • б) утварэнне дзеяння ўсімі, многімі асобамі, напр. паабмарожвацца, павысяляцца, панакрывацца;
    • в) празмернасць дзеяння, напр. панакупляць (рознай дробязі), папахадзіць (хадзіць доўга, многа), папахварэць (хварэць доўга);
    • г) абмежаванасць меры дзеяння, напр. павыжынаць, павыядаць.

ІІ. Утварае:

  • а) прыметнікі са знач.:
    1. адносін да кожнага з указаных прадметаў ці адпаведнасці чаму-н., напр. пагалоўны, падэкадны, пасільны;
    2. указання на час пасля чаго-н., напр. пасмяротны;
  • б) прыметнікі і назоўнікі са знач. указання на месцазнаходжанне паблізу чаго-н., напр. пагранічны, памор’е.

ІІІ. 3 прыналежнае займеннік: ўтварае прыслоўі са знач.:

  1. у адпаведнасці з чыім-н. меркаваннем, жаданнем. Рабіць па-свойму, па-твойму, па-нашаму;
  2. з прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напр. па-новаму, па-беларуску, па-сяброўску, па-казацку.

па-банку прыслоўе

У картачных гульнях: на ўсе грошы, якія маюцца ў банку (у 2 знач.).

  • Ісці па-банку.

па-за прыназоўнік

Ужыв. для абазначэння месцазнаходжання, руху, дзеяння за чым-н., па той бок чаго-н.

  • П. гарамі.
  • П. часам і прасторай.

па-людску прыслоўе

Так, як прынята ва ўсіх, як у іншых людзей.

  • Жыць па-людску.
  • У вас усё не па-людску.

па-над прыназоўнік

Ужыв. пры ўказанні на каго-, што-н., над якімі ў пэўным кірунку адбываецца рух, дзеянне або зверху над якімі што-н. адбываецца.

  • Песні плылі па-над гаем.
  • Гучыць голас міру па-над светам.

паабапал прыслоўе | прыназоўнік

Тое, што і абапал.

паабвальвацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Абваліцца — пра ўсё, многае.

  • Берагі ямы паабвальваліся.

паабвальваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абваліць усё, многае.

  • П. зямлянкі.

паабварваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Абліць варам усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. гародніну.