Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ох выклічнік

  1. Выражае пачуццё болю, аблягчэння, здзіўлення.

    • Ох, якое свежае паветра!
  2. Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам са словамі «як», «які».

    • Жывецца яму ох як нясоладка.

охабень назоўнік | мужчынскі род

Старадаўняе рускае верхняе адзенне ў выглядзе кафтана з чатырохвугольным адкладным каўняром.

охра назоўнік | жаночы род

Тое, што і вохра.

|| прыметнік: охравы.

охрыць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Тое, што і вохрыць.