Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ом назоўнік | мужчынскі род

Адзінка электрычнага супраціўлення.

|| прыметнік: амічны.

омметр назоўнік | мужчынскі род

Прыбор для вымярэння супраціўленняў у омах.

|| прыметнік: омметрычны і омметравы.

омнібус назоўнік | мужчынскі род

Даўнейшы шматмесны конны экіпаж на рысорах для перавозкі пасажыраў.

|| прыметнік: омнібусны.

омуль назоўнік | мужчынскі род

Рыба з сямейства ласосяў.

|| прыметнік: амулёвы.

  • Амулёвая ікра.