Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

обер- прыстаўка

  1. Утварае назоўнікі, якія азначаюць пасады, чыны (старшы, галоўны), напр. обер-майстар, обер-кандуктар, обер-пракурор, обер-афіцэр.

  2. Утварае назоўнікі, што іранічна называюць асобу па вышэйшай ступені якога-н. адмоўнага характару (размоўнае), напр. обер-бандыт, обер-жулік, обершэльма.