Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ні1 злучнік | часціца

  1. часціца: Служыць для ўзмацнення адмаўлення.

    • На небе ні хмурынкі.
    • Ні адной рэчы не згубіў.
  2. часціца: узмацняльнае У сцвярджальных сказах у спалуч. са словамі «хто», «куды», «як» і пад. паказвае, што дзеянне, выражанае дзеясловам, захоўвае сваю сілу пры любых абставінах.

    • Як ні спяшайся, усё роўна не паспееш.
  3. часціца: адмоўная. Ужыв. у спалуч. з Р назоўнікаў у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне якоган. дзеяння.

    • Ні кроку далей!
  4. злучнік: пералічальны. Ужыв. ў адмоўных сказах пры пералічэнні аднародных членаў.

    • Не чуваць ні песень, ні гоману.

ні2 прыстаўка

У спалучэнні з прыназоўнікамі з’яўляецца адасабляльнай часткай займеннікаў «ніхто», «нішто», «нічый», «ніякі» і інш.

  • Ні ў якім разе.
  • Ад яго адмовіліся як ад чалавека, ні на якую работу не прыгоднага.

ніадкуль прыслоўе

Ні з якога месца, ні з якога боку.

  • Н. няма звестак.
  • Н. не чуваць галасоў.

нібы злучнік | часціца

  1. злучнік: параўнальны. Ужыв. у параўнальных зваротах і сказах; па значэнню адпавядае злучніку «як».

    • Гул нарастаў, н. пры абвале.
  2. злучнік: тлумачальны. Выражае адценне недаверу да выказанага.

    • Так дакладна расказвае, н. сам бачыў.
  3. часціца: Выражае ўпэўненасць у адваротным, адмаўляючы магчымасць сумнення.

    • Н. я не клапацілася аб дзецях! (запэўніванне ў тым, што клапацілася).

нібыта злучнік | часціца

Тое, што і нібы.

ніва назоўнік | жаночы род

  1. Апрацаванае пад сяўбу або засеянае поле.

    • Калгасная н.
  2. пераноснае значэнне: Галіна дзейнасці.

    • Працуе на высакароднай ніве асветы.

нівелір назоўнік | мужчынскі род

Геадэзічны прыбор для нівеліравання.

нівеліравапь дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Вызначыць (вызначаць) спецыяльнымі прыборамі вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой-н. пэўнай вышыні (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Ураўноўваючы, згладзіць (згладжваць), знішчыць (-чаць) адрозненні паміж кім-, чым-н. (кніжнае).

    • Н. асаблівасці.

|| назоўнік: нівеліраванне і нівеліроўка.

нівеліравацца дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Згладзіцца (згладжвацца), страціўшы свае асаблівасці.

  • Пад уплывам літаратурнай мовы нівеліруюцца дыялектныя асаблівасці.

|| назоўнік: нівеліраванне і нівеліроўка.

нівеліроўшчык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па нівеліраванню (у 1 знач.).

|| жаночы род: нівеліроўшчыца.