Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

нечасаны1 (нячэсаны) прыметнік

Якога не часалі, раскудлачаны.

  • Нечасаныя валасы.

нечасаны2 (нячэсаны) прыметнік

Не апрацаваны часаннем.

  • Нечасаныя бярвёны.

ня прыстаўка

Ужыв. замест «не…» ў тых выпадках, калі націск падае на першы пасля прыстаўкі склад, напр. нядобры, няшчасце, нядужы.

нябачаны прыметнік

Выключны, незвычайны.

  • Н. поспех.
  • Н. ураджай.

нябачны прыметнік

Недаступны для зроку; скрытны.

  • Н. самалёт.

|| назоўнік: нябачнасць.

нябесна (нябесна-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. колеру бязвоблачнага неба, мякка-блакітны, напр. нябесна-блакітны, нябеснасіні.

нябесны прыметнік

  1. гл. неба.

  2. пераноснае значэнне: Цудоўны, чароўны, вельмі прыгожы.

    • Над цудам цуд н.
    • Нябеснае стварэнне.

Нябесныя целы (спецыяльны тэрмін) — планеты, каметы, зоркі, галактыкі і іншыя касмічныя аб’екты, што вывучаюцца астраноміяй.

нябожчык назоўнік | мужчынскі род

Мёртвы чалавек, мярцвяк.

|| жаночы род: нябожчыца.

|| прыметнік: нябожчыцкі.

нябось часціца | размоўнае

Ужыв. для ўзмацнення зместу выказвання ў значэнні: напэўна, відаць.

  • А. мае ж вы родненькія, замарыліся н.

нябыт назоўнік | мужчынскі род

Адсутнасць быцця, існавання, жыцця.

  • Адысці ў н.