Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

нэндза назоўнік | мужчынскі і жаночы род | абласное

  1. Галеча, беднасць, незабяспечанасць сродкамі існавання.

    • Жыць у нэндзы.
  2. Той (тая), хто ўвесь час ные, скардзіцца; нуда (у 2 знач.).

  3. Тое, што і нуда (у 1 знач.).

    • Захварэць з нэндзы.

нэп назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: новая эканамічная палітыка, якая праводзілася Савецкай дзяржавай з 1921 да канца 20-х гадоў з мэтай пераадолення разрухі, адраджэння народнай гаспадаркі пры часовым дапушчэнні капіталістычных элементаў, аднак пры захаванні камандных вышынь у руках пралетарскай дзяржавы.

|| прыметнік: нэпаўскі.

нэпман назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Прыватны прадпрыемец перыяду нэпа; гандляр.

|| прыметнік: нэпманскі.