Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ныраць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Поўнасцю апускацца ў ваду.

  2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз.

  3. пераноснае значэнне: Хутка знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца (размоўнае).

    • Месяц зрэдку ныраў за воблакі.
  4. У боксе: ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.

|| аднакратны дзеяслоў: нырнуць.

|| назоўнік: ныранне.

нырэц1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Скачок у ваду з галавой.

    • Даць нырца.
  2. Той, хто ўмее ныраць, хто добра нырае.

    • Майстэрства нырцоў.
  3. У боксе: прыём, калі баксёр хутка прыгінаецца, каб ухіліцца ад бакавых удараў у галаву.

|| прыметнік: нырцоўскі.

нырэц2 назоўнік | мужчынскі род

Вадаплаўная птушка сямейства качыных.

|| прыметнік: нырцовы.

  • Нырцовая качка.

ныць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Балець (пра адчуванне тупога, цягучага болю).

    • Зуб ные.
    • Сэрца ные (таксама пераноснае значэнне: пра пачуццё непакою, хвалявання).
  2. Надакучліва скардзіцца на што-н.

  3. пераноснае значэнне: Цягуча, жаласна гусці (размоўнае).

    • Ные ў коміне вецер.

|| назоўнік: ныццё.

ныцік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Чалавек, які ўвесь час ные, на ўсё скардзіцца.

  • Надакучлівы н.