Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ну1 выклічнік

Ужыв. пры падахвочванні да якога-н. дзеяння, а таксама пры здзіўленні, абурэнні, пагрозе і інш. пачуццях.

  • Ну, расказвай!
  • Ну, годзе ўжо спаць.
  • Ну і надвор’е ж сёння!
  • Ну, помні!

ну2 часціца

  1. Выражае здзіўленне сказаным, адпавядае словам «няўжо», «ці праўда?»

    • Чуў, што Пракоп жэніцца? — Ды ну?
  2. узмацняльная. Надае сказам большую выразнасць, падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова.

    • Калгасны свіран, ну, як сонца!
    • Дзяўчына, ну, як лялька!
  3. сцвярджальная. Так, ага, але (размоўнае).

    • Ці праўда, што ты цяпер камерцыйны дырэктар? — Ну.

нуварыш назоўнік | мужчынскі род | пагардлівае | кніжнае

Чалавек, разбагацелы на спекуляцыях і разарэнні іншых.

нуга назоўнік | жаночы род

Кандытарскі выраб з салодкай арэхавай масы.

нуда назоўнік | жаночы род

  1. Непрыемны душэўны стан, выкліканы немагчымасцю здзейсніць свае надзеі, жаданні; сум, туга.

  2. Нудны чалавек (размоўнае).

    • Эх ты, н. хадзячая!
  3. Паныласць, маркота, журба.

    • Чытаю нашумелы раман, — страшэнная н.

нудзець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Нудзіцца, сумаваць.

  • Працы шмат, няма калі н.

нудзіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Зносіць нуду, быць у стане нуды (у 1 знач.).

  • Не нудзіся, слязамі гору не паможаш.

нудзіць дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне

  1. Пра млосны стан, які бывае перад ірвотай.

  2. пераноснае значэнне: Пра адчуванне агіды да каго-, чаго-н. (размоўнае).

    • Мяне нудзіць ад яго прамоў.

нудлівы прыметнік

  1. Поўны нуды (у 1 знач.), тужлівага настрою.

    • Н. стан.
  2. Які наганяе нуду (у 1 і 3 знач.), сум.

    • Н. шум дажджу.
  3. Які трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.).

|| назоўнік: нудлівасць.

нуднаваты прыметнік

Трохі нудны.

  • Н. фільм.