Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

мядзведзь назоўнік | мужчынскі род

  1. Вялікая драпежная млекакормячая жывёліна з густой поўсцю і тоўстымі нагамі.

    • Буры м.
    • Белы м.
  2. пераноснае значэнне: Пра няўклюднага, непаваротлівага чалавека (размоўнае).

Фразеалагізмы:

  • Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя (размоўнае) — размяркоўваць прыбытак, якога ў наяўнасці няма.
  • Мядзведзь на вуха наступіў каму (размоўнае жартаўлівае) — пра чалавека, у якога адсутнічае музыкальны слых.

|| прыметнік: мядзведжы.

  • Мядзведжыя сляды.
  • Мядзведжае футра (са скуры мядзведзя).
  • Мядзведжая паходка (пераноснае значэнне: такая, як у мядзведзя).

Фразеалагізмы:

  • Мядзведжы куток (размоўнае) — аддаленае, глухое месца.
  • Мядзведжая паслуга — паслуга, якая прыносіць шкоду.
  • Мядзведжая хвароба (жартаўлівае) — панос ад страху.

мядзведзіна назоўнік | жаночы род

Мяса мядзведзя як ежа.

мядзведзіха назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і мядзведзіца.

мядзведзіца назоўнік | жаночы род

Самка мядзведзя.

мядзведка назоўнік | жаночы род

Насякомае атрада прамакрылых, якое жыве ў зямлі і з’яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.

мядзведнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Паляўнічы на мадзведзяў.

  2. Памяшканне для мядзведзяў у звярынцы або заалагічным парку.

мядзяк назоўнік | мужчынскі род

Медная манета.

мядзянка назоўнік | жаночы род

  1. Неядавітая змяя сямейства вужоў бурага (самцы) або шэрага (самкі) колеру.

  2. Зялёная фарба, прыгатаваная з воцатнамеднай солі.

мядова (мядова-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. колеру мёду, з залаціста-жоўтым адценнем, напр. мядова-жоўты, мядова-залаты, мядова-залацісты.

мядунка назоўнік | жаночы род

Тое, што і медуніца.