Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

мюзік-хол назоўнік | мужчынскі род

Від эстраднага тэатра, у праграме якога чаргуюцца эстрадныя, цыркавыя, балетныя, музычныя нумары лёгкага жанру.

мюзікл назоўнік | мужчынскі род

  1. Музычны твор для сцэны, пераважна камедыйнага характару, у якім выкарыстоўваюцца элементы эстрады, аперэты, балета і інш.

  2. Кінафільм такога роду.

мюрыд назоўнік | мужчынскі род

Паслушнік у мусульман, які рыхтуе сябе да безадмоўнага выканання ўсіх патрабаванняў свайго духоўнага настаўніка.

|| прыметнік: мюрыдскі.