Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

мэбельшчык назоўнік | мужчынскі род

Майстар, які робіць мэблю.

мэбля назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Прадметы абстаноўкі памяшкання.

  • Мяккая м.
  • Дом мэблі.

|| прыметнік: мэблевы.

мэбляваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Абставіць (-таўляць) мэбляй.

  • М. кватэру.

|| назоўнік: мэбліроўка.

мэбліроўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. мэбляваць.

  2. Мэбля, абстаноўка.

    • Багатая м.

мэкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Утвараць працяжныя гукі «мэ-мэ» (пра авечак, коз).

|| аднакратны дзеяслоў: мэкнуць.

|| назоўнік: мэканне.

мэндлік назоўнік | мужчынскі род

Пяць снапоў аўса, ячменю, пастаўленыя кучкай каласамі ўгору для прасушкі і накрытыя распрасцёртым снапом зверху.

мэр назоўнік | мужчынскі род

Галава муніцыпалітэта, гарадскога кіраўніцтва.

мэрыя назоўнік | жаночы род

Муніцыпальнае ўпраўленне, а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта ўпраўленне.

мэта назоўнік | жаночы род

Тое, да чаго імкнуцца, што трэба ажыццявіць.

  • Ісці да запаветнай мэты.

З мэтай — для таго каб.

|| прыметнік: мэтавы.

мэтавы прыметнік

  1. гл. мэта.

  2. Накіраваць на дасягненне якой-н. мэты (спецыяльны тэрмін).

    • Мэтавае фінансаванне.