Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

муар назоўнік | мужчынскі род

Шаўковая тканіна з разводамі, якія пераліваюцца рознымі адценнямі.

|| прыметнік: муаравы.

  • Муаравая стужка.

мудраваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Рабіць што-н. складанае, незвычайнае.

  2. Залішне ўскладняць якую-н. справу.

|| закончанае трыванне: намудраваць і змудраваць.

|| назоўнік: мудраванне.

мудрагелісты прыметнік | размоўнае

  1. Цяжкі для разумення, выканання; складаны.

    • Мудрагелістае пытанне.
  2. Мудроны, замыславаты, вычварны.

    • М. ўзор.

|| назоўнік: мудрагелістасць.

мудрагеліць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і мудраваць.

|| закончанае трыванне: змудрагеліць.

|| назоўнік: мудрагельства.

мудрасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. мудры.

  2. Глыбокі розум, заснаваны на жыццёвым вопыце.

    • Народная м.

Зуб мудрасці — трэці вялікі карэнны зуб, які вырастае пасля 20 гадоў.

мудры прыметнік

  1. Надзелены вялікім розумам, вельмі разумны.

    • М. палкаводзец.
  2. Заснаваны на глыбокім вопыце, веданні чаго-н.

    • Мудрая палітыка.

|| назоўнік: мудрасць.

мудрыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і мудраваць.

мудрэц назоўнік | мужчынскі род

Мудры, разумны чалавек.

муж назоўнік | мужчынскі род

  1. Жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі.

    • Уважлівы м.
  2. Дзеяч у якой-н. галіне (кніжнае).

    • Дзяржаўны м.

|| прыметнік: мужаў.

мужацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Праяўляць стойкасць, мужнасць у цяжкіх абставінах.

  • М. ў баях.