Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

мова назоўнік | жаночы род

  1. Сродак чалавечых зносін і выказвання думкі з уласцівымі яму фанетыка-граматычным ладам і лексічным фондам.

    • Беларуская м.
    • Класічныя мовы.
  2. Сукупнасць унармаваных сродкаў выражэння славеснай творчасці, уласцівых індывідуальнай манеры пісьменніка; стыль.

    • М. Янкі Купалы.
    • Літаратурная м.
  3. Здольнасць гаварыць.

    • У хворага адняло мову.
  4. Сістэма знакаў, гукаў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю.

    • М. лічбаў.
    • М. формул.
  5. Асаблівасць маўлення, манера гаварыць.

    • Дзіцячая м.
  6. адзіночны лік, пераноснае значэнне, чаго. Тое, што тлумачыць сабой што-н., паясняе.

    • М. фактаў.

Фразеалагізмы:

  • Аналітычныя мовы — мовы, у якіх граматычныя адносіны выражаюцца службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш.
  • Жывая мова — мова, на якой гаворыць дадзены народ у дадзены перыяд.
  • Індаеўрапейскія мовы — мовы, што ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю моў (славянскія, германскія, раманскія і інш. мовы).
  • Эзопаўская мова — алегарычная мова, пры дапамозе якой скрываецца прамы сэнс выказвання.
  • Гаварыць на розных мовах — не прыходзіць да ўзаемаразумення.
  • Знайсці агульную мову — прыйсці да згоды.

|| прыметнік: моўны.

мовавед назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і мовазнавец.

|| прыметнік: моваведскі.

мовазнавец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне мовазнаўства.

|| прыметнік: мовазнаўчы.

мовазнаўства назоўнік | ніякі род

Навука аб мове (у 1 і 2 знач.).

|| прыметнік: мовазнаўчы.

моватворчасць назоўнік | жаночы род | кніжнае

Стварэнне слоў і выразаў людзьмі, якія гавораць на дадзенай мове.

  • Народная м.

|| прыметнік: моватворчы.

могілкі назоўнік

  1. Месца, дзе хаваюць памёршых.

    • Навокал царквы — м.
  2. пераноснае значэнне: Месца, куды звозяць старую, пабітую тэхніку.

    • М. варожай тэхнікі.

|| прыметнік: могілкавы.

могільнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і могілкі.

  2. Старажытныя могілкі.

  3. Месца захавання радыёактыўных адходаў (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: могільнікавы.

мода назоўнік | жаночы род

  1. Сукупнасць прывычак і густаў, якія пануюць у пэўным грамадскім асяроддзі ў пэўны час.

    • Апошняя м.
    • Выйсці з моды.
  2. множны лік: Навейшыя фасоны ўбораў.

    • Часопіс мод.
  3. Звычай, прывычка (размоўнае).

    • Узяў моду крычаць.

Быць у модзе — модны (у 1 і 2 знач.).

|| прыметнік: модны.

модны прыметнік

  1. Які адпавядае апошняй модзе.

    • Моднае паліто.
  2. Які карыстаецца папулярнасцю, агульным прызнаннем у гэты перыяд.

    • Модныя песні.
  3. Які адносіцца да шыцця па модзе.

    • М. окурнал.

моднік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто ва ўсім прытрымліваецца моды; франт.

|| жаночы род: модніца.