Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

мнага прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. многа; ужыв. тады, калі націск падае на першы склад другога слова, напр. мнагалюдны, мнагаструнны, мнагабор’е.

мнагабожжа назоўнік | ніякі род

Рэлігійная сістэма, якая прызнае існаванне многіх багоў, політэізм.

мнагаборац назоўнік | мужчынскі род

Спартсмен, які ўдзельнічае ў мнагабор’і.

|| жаночы род: мнагаборка.

мнагабор’е назоўнік | ніякі род

Спартыўнае спаборніцтва, якое ўключае комплекс практыкаванняў, а таксама спаборніцтва па некалькіх відах спорту.

мнагавата прыслоўе | размоўнае

Некалькі больш, чым патрэбна.

  • Уяго м. даручэнняў.

мнагаводдзе назоўнік | ніякі род

Празмерная колькасць вады, а таксама перыяд, калі ў рэках, вадаёмах бывае вады больш, чым звычайна.

мнагаводны прыметнік

  1. Паўнаводны (пра рэкі, вадаёмы).

    • Мнагаводныя рэкі Сібіры.
  2. Багаты вадой; які добра арашаецца.

    • М. край.

|| назоўнік: мнагаводнасць.

мнагагранны прыметнік

  1. Які мае некалькі граней.

    • М. камень.
  2. пераноснае значэнне: Рознабаковы, усебаковы.

    • М. талент.

|| назоўнік: мнагаграннасць.

мнагаграннік назоўнік | мужчынскі род

Мнагаграннае геаметрычнае цела.

мнагадзетны прыметнік

Які мае многа дзяцей.

  • Мнагадзетная маці.

|| назоўнік: мнагадзетнасць.