Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

млада прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. новы, напр. младагегельянцы, младапісьменны (пра мову: які атрымаў пісьменнасць у нядаўні час).

млекакормячае назоўнік | ніякі род

Вышэйшая пазваночная жывёліна, якая корміць дзяцей сваім малаком.

  • Клас млекакормячых.

млець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Траціць прытомнасць ад хвалявання, перажывання.

    • М. на пахаванні.
  2. Слабнуць, дранцвець, нямець (пра часткі цела).

    • Рукі млеюць.
  3. Знаходзіцца ў стане знямогі, млосці.

    • Хлопчык млее, спаць хоча.

|| закончанае трыванне: самлець і замлець.

|| назоўнік: мленне.

млечны прыметнік | спецыяльны тэрмін

З выгляду падобны на малако.

  • М. туман.

Млечны Шлях — скопішча зорак, якое светлавой паласой перасякае небасхіл.

млосна безасабовая форма | выказнік

Нядобра, моташна.

  • Яму стала м.

млосць назоўнік | жаночы род

Непрыемнае самаадчуванне, якое наступае звычайна перад стратай прытомнасці, рвотай.

|| прыметнік: млосны.

млын назоўнік | мужчынскі род

  1. Прадпрыемства, будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу зерня.

    • Вадзяны м.
    • Паравы м.
  2. Машына для здраблення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і інш. галінах прамысловасці.

Ліць ваду на млын каго, чый (неадабральнае) — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.

|| прыметнік: млынавы.

млынар назоўнік | мужчынскі род

Уладальнік млына або работнік у млыне.

|| прыметнік: млынарскі.

млынарыха назоўнік | жаночы род

Жонка млынара.

млынзавод назоўнік | мужчынскі род

Скарачэнне: завод-млын (мукамольны).