Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

мега прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. у мільён разоў больш за асноўную адзінку меры, указаную ў другой частцы слова, напр. мегават, мегагерц, мегаграм, мегатона;
  2. вялікі, вялікіх памераў, напр. мегаліты, мегаспоры.

мегафон назоўнік | мужчынскі род

Рупар для ўзмацнення годасу.

  • Гаварыць у м.

|| прыметнік: мегафонны.

мед прыстаўка

Скарачэнне ў знач. медыцынскі, напр. медагляд, меддапамога, медслужба.

медавар назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст, які займаецца мёдаварэннем.

медаварня назоўнік | жаночы род

Памяшканне з адпаведным абсталяваннем для варэння хмельнага напітку.

|| прыметнік: медаварны.

медавуха назоўнік | жаночы род | размоўнае

Лёгкі хмельны напітак з мёду.

медагонка назоўнік | жаночы род

Машына для адпампоўвання мёду з сотаў.

|| прыметнік: медагоначны.

медазбор назоўнік | мужчынскі род

  1. Збор пчоламі нектару з кветак і час такога збору.

  2. Мёд, сабраны пчоламі.

    • Багаты м.

|| прыметнік: медазборны.

медаль назоўнік | мужчынскі род

Знак у выглядзе круглай металічнай пласцінкі з якім-н. рэльефным адбіткам і надпісам, што выдаецца ва ўзнагароду або ў памяць аб якой-н. падзеі.

  • М. Францыска Скарыны.
  • Залаты м.
  • Памятны м.

Адваротны бок медаля — адмоўны бок якой-н. справы.

|| прыметнік: медальны.

медальер назоўнік | мужчынскі род

Мастак, які вырабляе формы для манет і медалёў.

|| прыметнік: медальерскі.