Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ліберал назоўнік | мужчынскі род

  1. Прыхільнік лібералізму (у 1 знач.).

  2. Член ліберальнай партыі.

  3. Чалавек, які ліберальнічае.

|| жаночы род: лібералка.

ліберальны прыметнік

  1. Які мае адносіны да лібералізму (у 1 знач.).

    • Ліберальная партыя.
  2. Які праяўляе лібералізм (у 2 знач.).

    • Л. падыход да чаго-н.

|| назоўнік: ліберальнасць.

ліберальнічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Праяўляць лібералізм (у 2 знач.) у адносінах да каго-н.

  • Няма чаго л. з гультаямі.

лібералізм назоўнік | мужчынскі род

  1. Ідэалагічная і палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычных свабод і свабоды прадпрымальніцтва.

  2. Празмерная паблажлівасць, памяркоўнасць, шкоднае патуранне.

    • Гнілы л.

|| прыметнік: лібералісцкі.

лібрэта назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

  1. Слоўны тэкст тэатралізаванага музычна-вакальнага твора.

    • Л. оперы.
  2. Кароткі пераказ зместу оперы, балета, п’есы.

  3. План сцэнарыя (спецыяльны тэрмін).

лібрэтыст назоўнік | мужчынскі род

Аўтар лібрэта.

|| жаночы род: лібрэтыстка.

|| прыметнік: лібрэтысцкі.

ліванцы назоўнік | мужчынскі род

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Лівана.

|| жаночы род: ліванка.

|| прыметнік: ліванскі.

лівень назоўнік | мужчынскі род

Моцны, праліўны дождж.

  • Вясенні л.

|| прыметнік: ліўневы.

лівер назоўнік | мужчынскі род

Прадукт з печані, лёгкага, сэрца, селязёнкі забойнай жывёлы.

|| прыметнік: ліверны.

  • Ліверная каўбаса.

ліга1 назоўнік | жаночы род

  1. Саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў.

    • Ліга Нацый (міжнародная арганізацыя ў 1919 — 1946 гг.).
  2. У спорце: група каманд, прыкладна роўных па майстэрству, якія спаборнічаюць паміж сабой.

    • Каманда вышэйшай лігі.