Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ля1 прыназоўнік

Тое, што і каля (у 1 і 2 знач.).

  • Ля дарогі стаяў збуцвелы крыж.

ля2 назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, што абазначае гэты гук.

лябёдка1 назоўнік | жаночы род

Самка лебедзя.

лябёдка2 назоўнік | жаночы род

Машына для падымання і перамяшчэння грузу.

|| прыметнік: лябёдачны.

  • Л. канат.

лявак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае

  1. Палітычны дзеяч крайне левых поглядаў.

  2. Работнік, які незакокна выкарыстоўвае рабочы час, прылады або прадукт грамадскай працы для асабістай нажывы.

|| прыметнік: лявацкі.

  • Л. загіб.

лявацтва назоўнік | ніякі род

Лявацкая палітыка.

|| прыметнік: лявацкі.

лявець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца левым, больш левым у палітычных адносінах.

|| закончанае трыванне: палявець.

лявоніха назоўнік | жаночы род

Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

  • Танцуюць імклівую лявоніху.

лягчаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і пакладаць.

|| закончанае трыванне: вылегчаць.

|| назоўнік: лягчанне.

лягчэць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Памяншацца ў вазе, станавіцца больш лёгкім.

  2. безасабовая форма, каму і без дапаўнення. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад.

    • Раніцай лягчэе на душы.

|| закончанае трыванне: палягчэць.