Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

люба прыслоўе

Прыемна, міла.

  • Л. жыць.
  • Л. паслухаць.

любавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Разглядаць каго-, што-н. з задавальненнем; адчуваць захапленне кім-, чым-н.

  • Л. прыродай.
  • Л. прыгажосцю артысткі.

|| закончанае трыванне: палюбавацца.

|| назоўнік: любаванне.

любасць назоўнік | жаночы род

  1. Пачуццё глыбокай прыхільнасці да каго-, чаго-н„ адданасць каму-, чаму-н.; замілаванне кім-, -чым-н.

    • Л. да роднага краю.
  2. у знач. выказніка: Любата.

    • Хлопец — адна л.

любата назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што люба, што выклікае захапленне прывабнасцю, прыгажосцю.

  2. у знач. выказніка: Пра захапленне, зачараванне кім-, чым-н., задавальненне ад каго-, чаго-н.

    • Дзяўчына, проста л.

любоў назоўнік | жаночы род

  1. Пачуццё сардэчнай прыхільнасці, адданасці каму-, чаму-н.

    • Л. да радзімы.
    • Мацярынская л.
    • Першая л.
  2. Схільнасць, цяга да чаго-н.

    • Л. да музыкі.

любоўны прыметнік

  1. Які выражае любоў (да 1 знач.), прасякнуты любоўю.

    • Любоўнае пісьмо.
    • Любоўная лірыка.
  2. Вельмі ўважлівы, клапатлівы.

    • Любоўныя адносіны да справы.

любы1 прыметнік

Які выклікае пачуццё любві, карыстаецца любоўю; блізкі, дарагі, мілы.

  • Любая матуля.
  • Расставацца з любым (назоўнік).

любы2 прыметнік

Кожны, усякі, на выбар.

  • У л. час.
  • Любымі сродкамі.
  • Л. (назоўнік) з нас.

любізнік назоўнік | мужчынскі род

Нагаворнае зелле, якое нібыта здольна прывабіць, прычараваць каханага.

любімец назоўнік | мужчынскі род

Той, каго асабліва любяць, кім захапляюцца.

  • Л. публікі.

|| памяншальная форма: любімчык.

|| жаночы род: любіміца.