Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

льё назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Старадаўняя французская мера даўжыні, роўная прыблізна 4,5 км.

ільвяня (львяня) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня льва.

ільвіца (львіца) назоўнік | жаночы род

Самка льва.

ільга (льга) прыслоўе | безасабовая форма | выказнік

Можна, дазваляецца.

  • Хіба ж ільга схаваць жывое слова?

ільгота (льгота) назоўнік | жаночы род

Палёгка каму-н. у выкананні якіх-н. абавязкаў, прадастаўленне каму-н. якіх-н. пераваг.

  • Ільготы ўдзельнікам вайны.
  • Ільготы па інваліднасці.

|| прыметнік: ільготны і льготны.

ільдзіна (льдзіна) назоўнік | жаночы род

Глыба лёду, крыга.

|| памяншальная форма: ільдзінка і льдзінка.

ільна (льна) прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання, апрацоўкі лёну, напр. ільнаводства, ільнасеялка.

ільнавод (льнавод) назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па льнаводству.

ільнаводства (льнаводства) назоўнік | ніякі род

Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем лёну.

|| прыметнік: ільнаводчы і льнаводчы.

ільно (льно) прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. ільняны (льняны), які адносіцца да вырошчвання і апрацоўкі лёну, напр. ільнопрадукцыя, ільноапрацоўчы, ільнокамбайн, ільнопрадзенне.