Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

лыгаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Нанізваць якія-н. рэчы на нітку, шнурок, дрот і пад.

    • Л. пацеркі.
  2. Начэпліваць вяроўку на рогі, шыю жывёле.

    • Л. валоў.

|| назоўнік: лыганне.

лыжаролеры назоўнік | мужчынскі род

Кароткія лыжы на роліках.

|| прыметнік: лыжаролерны.

лыжка назоўнік | жаночы род

Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання ежы.

  • Чайная л.
  • Сталовая л.

|| памяншальная форма: лыжачка.

|| прыметнік: лыжачны і лыжкавы.

лыжня назоўнік | жаночы род

След, пракладзены лыжамі.

  • Свежая л. на снезе.

лыжнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца лыжным спортам, хадзьбой на лыжах.

  • Атрад лыжнікаў.

|| жаночы род: лыжніца.

лыжы назоўнік | жаночы род

Плоскія драўляныя палазкі, прымацаваныя да абутку для перамяшчэння па снезе.

  • Хадзіць на лыжах.

|| прыметнік: лыжны.

  • Л. паход.

лыка назоўнік | ніякі род

Луб маладой ліпы і некаторых іншых дрэў у выглядзе вузкіх палос, з якіх плятуць лапці.

  • Драць л.
  • Лапці з лык.

Фразеалагізмы:

  • Лыка не вяжа хто (размоўнае) — настолькі п’яны, што ледзь можа гаварыць.
  • Не лыкам шыты хто (размоўнае) — разумее, умее не горш за іншых.

|| памяншальная форма: лычка.

|| прыметнік: лыкавы.

лыкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Піць што-н. перарывістымі глыткамі.

  • Кот лыкае малако.

|| аднакратны дзеяслоў: лыкнуць.

|| назоўнік: лыканне.

лынды

Лынды біць (размоўнае) — гультаяваць, бяздзельнічаць; займацца пустымі справамі.

лыпаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

То адкрываць, то закрываць вочы, маргаць.

Лыпаць вачамі —

  1. бяссэнсава маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, страху;
  2. маўчаць, не ведаючы, што сказаць.

|| аднакратны дзеяслоў: лыпнуць.

|| назоўнік: лыпанне.