Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

луб прыметнік

  1. Валакністая тканка раслін, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы (спецыяльны тэрмін).

  2. Пласт, кавалак кары ліпы, вяза і іншых ліставых дрэў разам з валакністай унутранай часткай.

  3. Валакністая тканка некаторых раслін (лёну, канапель), якая ідзе на выраб пражы.

|| прыметнік: лубавы, лубяны і лубачны.

  • Лубавае, лубяное валакно.
  • Лубяная, лубачная каробка (зробленая з лубу ў 2 знач.).

лубачны прыметнік

  1. гл. луб і лубок.

  2. Надрукаваны з лубкоў (у 4 знач.).

    • Лубачныя карцінкі.

Лубачная літаратура —

  1. дарэвалюцыйныя танныя і прымітыўныя па зместу масавыя выданні;
  2. прымітыўная літаратура, разлічаная на непатрабавальны густ (неадабральнае).

лубок назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што луб (у 2 знач.).

  2. Ручны кораб з лубу.

    • Ісці па ягады з лубкамі.
  3. Тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месцы касцявога пералому.

    • Нага ў лубках.
  4. Ліпавая дошка, на якой гравіравалася карціна для друкавання, а таксама карціна такога вырабу.

    • Рускі л.

|| прыметнік: лубковы і лубачны.

лубянець дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Станавіцца цвёрдым, як дуб (у 1 знач.).

|| закончанае трыванне: залубянець і злубянець.

лубянка назоўнік | жаночы род

Ручны кораб з лубу (у 2 знач.), бяросты для захоўвання, пераноскі, упакоўкі чаго-н.

лубяны прыметнік

  1. гл. луб.

  2. Цвёрды, каляны на вобмацак.

    • Лубяная тканіна.
  3. Пра расліны, якія маюць валакністую тканку, луб (у 2 і 3 знач.).

    • Лубяныя культуры.

лубін назоўнік | мужчынскі род

Травяністая расліна сямейства бабовых, якая высяваецца для ўгнаення глебы і на корм жывёле.

|| прыметнік: лубінавы.

луг1 назоўнік | мужчынскі род

Сенажаць, пераважна заліўная.

  • Уздоўж Нёмана цягнуліся бяскрайнія лугі.
  • Альпійскія лугі (горныя).

|| памяншальная форма: лужок.

|| прыметнік: лугавы.

луг2 назоўнік | мужчынскі род

Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам, які ўжываўся для мыцця бялізны, галавы і інш.; шчолак.

|| прыметнік: лугавы.

лугаводства назоўнік | ніякі род

Апрацоўка і выкарыстанне лугоў, сенажацей, пашы; галіна раслінаводства.

|| прыметнік: лугаводчы.