Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

лоб назоўнік | мужчынскі род

Верхняя частка твару чалавека або морды жывёлы.

  • Адкрыты л.
  • Пусціць (сабе) кулю ў л. (застраліцца).
  • На лбе напісана (адразу відаць, хто ён такі; размоўнае).

Фразеалагізмы:

  • Лоб у лоб (размоўнае) — насустрач адзін аднаму (ісці, сыходзіцца і пад.).
  • У лоб —
    1. з фронту, франтальным ударам.
      • Атакаваць праціўніка ў л.
    2. залішне прамалінейна (размоўнае).
      • Спытаць у л.

|| памяншальная форма: лабок.

|| прыметнік: лобны.

  • Лобная косць.

лобзік назоўнік | мужчынскі род

Тонкая вузкая пілка ў рамцы для выпілоўвання ўзораў.

|| прыметнік: лобзікавы.

лобны прыметнік

Лобнае месца — узвышэнне, з якога ў старажытнасці аб’яўляліся царскія ўказы і на якім адбываліся пакаранні смерцю.

лобі назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Група прадстаўнікоў эканамічна моцных структур, якія аказваюць уплыў на палітыку дзяржавы.

|| прыметнік: лабісцкі.

лог назоўнік | мужчынскі род

Шырокі доўгі яр з адхоннымі схіламі.

  • Ісці логам.
  • Спусціцца ў л.

|| памяншальная форма: лажок.

|| прыметнік: лагавы.

  • Лагавыя травы.

логава назоўнік | ніякі род

  1. Паглыбленне ў зямлі, якое служыць жыллём зверу.

    • Воўчае л.
  2. пераноснае значэнне: Месца размяшчэння варожых сіл (размоўнае).

    • Партызаны нечакана наляцелі на фашысцкае л.
  3. пераноснае значэнне: Убогае жыллё; пасцель чалавека, калі яна мае выгляд бярлогі (размоўнае).

логавішча назоўнік | ніякі род

  1. Тое, што і логава.

  2. Месца масавага ляжання марскіх звяроў.

    • Л. цюленяў.

логік назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па логіцы.

логіка назоўнік | жаночы род

  1. Навука аб законах і формах мыслення.

    • Дыялектычная л.
  2. Ход разважанняў, вывадаў.

    • Выдатная л.
  3. Унутраная заканамернасць чаго-н.

    • Л. падзей.

|| прыметнік: лагічны.

лодар назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Той, хто не хоча працаваць, гультай.