Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

леапард назоўнік | мужчынскі род

Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай шэрсцю.

|| прыметнік: леапардавы.

лебедзь назоўнік | мужчынскі род

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай выгнутай шыяй.

  • Чорны л.
  • Л. ляціць к снегу, а гусь — к дажджу (прыказка).

|| прыметнік: лебядзіны.

  • Л. пух.
  • Лебядзіная песня (пераноснае значэнне: апошняе праяўленне таленту).

лебедзяня (лебедзянё) назоўнік | ніякі род

Птушаня лебедзя.

лебяда назоўнік | жаночы род

Пустазелле.

|| прыметнік: лебядовы.

  • Сямейства лебядовых (назоўнік).

лева1 прыслоўе

Лева руля! лева на борт! — каманды на караблі, лодцы: паварот налева.

лева2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. левы, напр. левабаковы, левабярэжны.

левабярэжжа назоўнік | ніякі род

Зямельная прастора, што знаходзіцца на левым беразе, прылягае да левага берага.

  • Л. Нёмана.

левабярэжны прыметнік

Размешчаны на левым беразе.

  • Левабярэжная раўніна Прыпяці.

левафланговы прыметнік

Які знаходзіцца на левым флангу.

  • Л. ўчастак фронту.

левы прыметнік

  1. Размешчаны з таго боку цела, дзе знаходзіцца сэрца, а таксама наогул размешчаны з гэтага боку.

    • Левая рука.
    • Л. бераг.
  2. Палітычна радыкальны ці больш радыкальны, чым іншыя.

    • Газеты левага напрамку.
  3. Пра пабочны або незаконны заробак.

    • Левы рэйс.
    • Левыя грошы.