Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ілгаць (лгаць) дзеяслоў | незакончанае трыванне

Гаварыць няпраўду.

  • І. у вочы.
  • Хто сам ілжэ, той нікому не верыць (прыказка).

|| закончанае трыванне: салгаць і налгаць.

|| назоўнік: ілганне і лганне.

ілгун (лгун) назоўнік | мужчынскі род

Непраўдзівы чалавек; выдумшчык.

|| жаночы род: ілгуння і лгуння.