Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

лабавы прыметнік

  1. Накіраваны ў лоб, франтальны.

    • Лабавая атака.
    • Л. ўдар.
  2. Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго-н.

    • Лабавое шкло аўтамабіля.

лабагрэйка назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Жняярка прасцейшай будовы.

лабаз назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Памяшканне для гандлю зернем, мукой, а таксама для захоўвання зерня, мукі.

  • Мучны л.

|| прыметнік: лабазны.

лабазнік назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Уладальнік лабаза або прадавец у лабазе.

|| жаночы род: лабазніца.

|| прыметнік: лабазніцкі.

лабан назоўнік | мужчынскі род

Прамысловая рыба сямейства кефалей.

лабарант назоўнік | мужчынскі род

Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы.

  • Старшы л.

|| жаночы род: лабарантка.

|| прыметнік: лабаранцкі.

лабараторыя назоўнік | жаночы род

Памяшканне для навуковых або тэхнічных доследаў, а таксама ўстанова, у якой займаюцца такімі доследамі.

|| прыметнік: лабараторны.

лабасты прыметнік

Пра чалавека: шыракалобы, з вялікім ілбом.

|| назоўнік: лабастасць.

лабаты прыметнік | размоўнае

  1. Бязрогі, які не мае рог.

    • Лабатая карова.
  2. Пра чалавека: шыракалобы, з вялікім ілбом.

  3. Круглы, высокі, падобны на лоб.

    • Л. узгорак.

|| назоўнік: лабатасць.

лабач назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Пра чалавека з высокім пакатым ілбом.