Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

каўбаса (кілбаса) назоўнік | жаночы род

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы.

  • Вараная, вэнджаная к.

|| прыметнік: каўбасны і кілбасны.

  • Каўбасныя вырабы.

каўбаснік (кілбаснік) назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вырабляе або прадае каўбасу,

|| жаночы род: каўбасніца і кілбасніца.

кібернетык назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па кібернетыцы.

кібернетыка назоўнік | жаночы род

Навука аб агульных заканамернасцях працэсаў кіравання і перадачы інфармацыі ў машынах, жывых арганізмах і грамадстве.

|| прыметнік: кібернетычны.

кібітка назоўнік | жаночы род

  1. Даўней: крытая дарожная павозка.

  2. Пераноснае жыллё ў качэўнікаў.

|| прыметнік: кібітачны.

ківацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рытмічна хістацца з боку ў бок або зверху ўніз.

    • Галінкі ківаюцца на ветры.
  2. Ісці з цяжкасцю, хістаючыся (ад стомы, хваробы і пад.).

    • Ледзь ківаецца стары дзядок.

|| аднакратны дзеяслоў: кіўнуцца.

|| назоўнік: ківанне.

ківаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рухаць з боку ў бок або зверху ўніз; хістаць.

    • К. слупок.
  2. чым. Утвараць хістальныя рухі чым-н.

    • Сосны ківаюць верхавінамі.
    • К. нагой.
  3. Лёгкім нахілам галавы выказваць знак прывітання, адабрэння і пад.

  4. Рухам галавы, пальца падзываць каго-н. да сябе, падаваць якія-н. знакі.

Нечага (няма чаго) на бога ківаць (размоўнае) — не варта апраўдвацца, звальваць віну на іншых.

|| аднакратны дзеяслоў: кіўнуць.

|| назоўнік: ківанне.

ківер назоўнік | мужчынскі род

Цвёрды высокі галаўны ўбор цыліндрычнай або конусападобнай формы, які насілі ў некаторых старых еўрапейскіх арміях.

|| прыметнік: ківерны.

ківок назоўнік | мужчынскі род

Аднакратны нахіл галавы ў знак прывітання, згоды і пад.

ківот назоўнік | мужчынскі род

Зашклёная створкавая рама або шафка для абразоў.