Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ксенафобія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

  1. Хваравіты, навязлівы страх перад незнаёмымі асобамі.

  2. Нянавісць, нецярпімасць да чаго-н. чужога, незнаёмага, замежнага.

ксенон назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў моцных асвятляльных прыборах.

|| прыметнік: ксенонавы.

  • Ксенонавая трубка.

ксераграфія назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Адзін са спосабаў электраграфавання — атрыманне копій розных адлюстраванняў (дакументаў, тэкстаў).

|| прыметнік: ксераграфічны.

ксеракс назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што і ксераграфія (спецыяльны тэрмін).

  2. Устройства для ксераграфічнага электраграфавання.

  3. Адлюстраванне, атрыманае пры дапамозе такога ўстройства, ксераграфічная копія (ксеракопія) (размоўнае).

|| прыметнік: ксераксны.

ксераформ назоўнік | мужчынскі род

Жоўты парашок, вяжучы і антысептычны сродак вонкавага прымянення.

|| прыметнік: ксераформны.

ксёндз назоўнік | мужчынскі род

Польскі каталіцкі святар.

ксілаграфія назоўнік | жаночы род

Гравіраванне на дрэве, а таксама сама гравюра на дрэве або адбітак з такой гравюры.

|| прыметнік: ксілаграфічны.

ксілафон назоўнік | мужчынскі род

Музычны інструмент, што складаецца з драўляных брусочкаў, па якіх удараюць драўлянымі малаточкамі.

|| прыметнік: ксілафонны.