Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

краб назоўнік | мужчынскі род

  1. Род марскога рака з дзесяццю нагамі.

  2. множны лік: Кансервы з мяса гэтай жывёліны.

  3. Эмблема на форменнай фуражцы маракоў (размоўнае).

|| прыметнік: крабавы.

  • К. промысел.

крабалоў назоўнік | мужчынскі род

  1. Лавец крабаў.

  2. Судна для лоўлі крабаў, а таксама плывучы завод, які апрацоўвае і кансервуе крабаў.

|| прыметнік: крабалоўны.

кравец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па шыццю адзення, пераважна мужчынскага.

|| прыметнік: кравецкі.

крагі назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Скураныя накладныя халявы з засцежкамі.

  2. Раструбы ў пальчатках.

крадзены прыметнік

Здабыты крадзяжом.

  • Крадзенае дабро.
  • Скупшчык крадзенага (назоўнік).

крадком прыслоўе

Скрытна, крадучыся, незаўважна для іншых.

крадучыся прыслоўе

Употай, тайна, скрытна.

  • Увайсці ў хату к.

краж назоўнік | мужчынскі род

  1. Ланцуг невысокіх гор.

    • Лясісты к.
  2. Кароткі абрубак тоўстага бервяна.

    • Дубовы к.

край1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Гранічная лінія, канечная частка чаго-н.

    • К. услона.
    • Наліць вядро да краёў.
    • Пярэдні край (перадавыя пазіцыі; таксама пераноснае значэнне).
    • Біць (ліцца) цераз край (праяўляцца з вялікай сілай).
    • З краю ў край, ад краю да краю; з краю да краю (па ўсіх напрамках).
    • Канца-краю не відаць (пра тое, чаго вельмі многа).
    • Краем вока (мімаходам, вельмі кароткі час бачыць каго-, што-н.).
    • Краем вуха слухаць што-н. (няўважліва).
    • К. свету (вельмі далёка).
    • На краі магілы (гібелі) (у непасрэднай блізкасці са смяртэльнай небяспекай быць, знаходзіцца).
    • Хапіць цераз к. (зрабіць або сказаць што-н. недарэчнае, лішняе).
  2. Вобласць, мясцовасць, пгто вылучаюцца па якой-н. прымеце.

    • Родны к.
    • Партызанскі к.
    • К. блакітных азёр.
    • Яго бачылі ў нашых краях.
  3. Буйная адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка.

    • Прыморскі к.

|| памяншальная форма: краёк.

|| прыметнік: краявы і краёвы.

  • К. з’езд Саветаў.

край2 прыназоўнік | размоўнае

Каля, побач (чаго-н.).

  • К. гасцінца старога.