Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

каляды (коляды) назоўнік

Народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання.

|| прыметнік: калядны.

  • Калядныя маразы.

канавязь (конавязь) назоўнік | жаночы род

Прыстасаванне для прывязвання коней на адкрытым месцы.

|| прыметнік: канавязны і конавязны.

кобальт назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, серабрыста-белы метал з чырванаватым адлівам.

|| прыметнік: кобальтавы.

  • К. сплаў.

кобза назоўнік | жаночы род

Старадаўні ўкраінскі струнны шчыпковы музычны інструмент.

кобра назоўнік | жаночы род

Ядавітая змяя спякотных краін сямейства аспідаў, з плямамі ніжэй галавы.

ковы назоўнік

Тое, што і аковы (ужыв. ў паэзіі).

код назоўнік | мужчынскі род

Сістэма ўмоўных абазначэнняў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю.

  • Тэлеграфны к.
  • Лічбавы к.
  • Генетычны код (спецыяльны тэрмін) — паслядоўнасць размяшчэння матэрыяльных носьбітаў спадчыннасці (генаў), якая перадаецца ад пакалення да пакалення.

|| прыметнік: кодавы.

кодла назоўнік | ніякі род | размоўнае

  1. Гняздо, логава.

  2. Вывадак, сям’я, род.

    • Сусед прыехаў з усім сваім кодлам.
    • Варожае к. (пераноснае значэнне: ворагі; пагардлівае).

кодэкс назоўнік | мужчынскі род

  1. Звод законаў.

    • Грамадзянскі к.
  2. пераноснае значэнне, чаго або які. Сукупнасць асноўных правіл, пераконанняў (кніжнае).

    • Маральны к. будаўнікоў новага грамадства.
  3. Старадаўні рукапіс у пераплёце (спецыяльны тэрмін).

    • Пергаментны к.

кожны прыметнік | займеннік

Усякі, адзін з усіх, узяты асобна.

  • К. год.
  • Кожныя дзве гадзіны.
  • На к. дзень (для паўсядзённага ўжытку).
  • Кожнаму не патрапіш сказаць (назоўнік).
  • К. так паступіць (назоўнік).