Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

кнехт назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Тумба на палубе судна або на прыстані для замацавання троса, каната.

кнопка назоўнік | жаночы род

  1. Тонкі кароткі цвічок з шырокай плоскай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну і пад. да чаго-н. цвёрдага.

  2. Рухомы пупок, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго.

    • К. ліфта.
    • Націснуць на ўсе кнопкі (таксама пераноснае значэнне: выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго-н.).
  3. Металічная або пластмасавая засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў адну.

    • Пальчаткі на кнопках.
  4. Пра маленькага ростам чалавека або дзіця (размоўнае жартаўлівае).

|| памяншальная форма: кнопачка.

|| прыметнік: кнопачны.

кнораз назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і кныр.

кнот назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльная стужка або шнурок, якія служаць для гарэння ў газавай лямпе, свечцы і пад.

|| прыметнік: кнотавы.

кныр назоўнік | мужчынскі род

Самец хатняй свінні.

княгіня назоўнік | жаночы род

Жонка князя.

княжна назоўнік | жаночы род

Тое, што і князёўна.

княжыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Правіць княствам.

|| назоўнік: княжанне.

князь назоўнік | мужчынскі род

  1. Правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі.

    • Полацкі к.
  2. Тытул такіх асоб, які перадаваўся ў спадчыну або прысвойваўся царом як узнагарода, а таксама асоба, якая мела такі тытул.

|| памяншальная форма: князёк.

|| прыметнік: княжацкі.

  • К. палац.
  • К. тытул.

князёўна назоўнік | жаночы род

Незамужняя дачка князя.