Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

кеглі назоўнік | жаночы род

Драўляныя або пластмасавыя слупкі, якія ставяцца ў рад і збіваюцца шаром з пэўнай адлегласці, а таксама (мн.) сама гульня з гэтымі слупкамі.

|| прыметнік: кегельны.

кедр назоўнік | мужчынскі род

  1. Хвойнае вечназялёнае дрэва.

    • Гімалайскі к.
  2. Драўніна гэтага дрэва.

|| прыметнік: кедравы.

  • Кедравыя арэхі.

кедрач назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Тое, што і кедроўнік (у 2 знач.).

кедраўка назоўнік | жаночы род

Лясная птушка сямейства хваёвых.

кедроўнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Хмызняк або невялікае дрэва сямейства сасновых.

  2. зборны назоўнік: Лес з кедравых дрэў.

кеды назоўнік | мужчынскі род

Спартыўны абутак з матэрыі на мяккіх рабрыстых гумавых падэшвах.

|| прыметнік: кедавы.

кейф (кайф) назоўнік | мужчынскі род | жартаўлівае

Прыемнае гультайства і адпачынак.

кейфаваць (кайфаваць) дзеяслоў | жартаўлівае | незакончанае трыванне

Упадаць у кейф (кайф), аддавацца кейфу (кайфу).

кекс назоўнік | мужчынскі род

Кандытарскі выраб са здобнага цеста пераважна з разынкамі або карынкай.

|| прыметнік: кексавы.

келейны прыметнік

  1. гл. келля.

  2. пераноснае значэнне: Тайны, сакрэтны, скрыты ад іншых.

    • Келейныя справы.
    • Вырашаць пытанне келейна (прыслоўе).

|| назоўнік: келейнасць.