Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

квадра назоўнік | жаночы род

Кожная з чатырох фаз Месяца.

|| прыметнік: квадравы.

квадрат назоўнік | мужчынскі род

  1. Роўнастаронні прамавугольнік, а таксама прадмет або ўчастак такой формы.

    • К. стала.
  2. У матэматыцы: здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе.

    • Дзевяць — гэта к. трох.
  3. У матэматыцы: паказальнік ступені, роўны двум.

    • Узвесці шэсць у к.

|| прыметнік: квадратны.

  • К. корань.

квадратны прыметнік

  1. гл. квадрат.

  2. Які мае форму квадрата або падобны на квадрат.

    • Квадратная табурэтка.
    • К. двор.

квадратура назоўнік | жаночы род

У матэматыцы: вылічэнне плошчы або паверхні фігуры.

Квадратура круга —

  1. невырашальная задача ператварэння круга ў роўнавялікі квадрат;
  2. наогул невырашальная задача.

квадрыга назоўнік | жаночы род

Двухколавая антычная калясніца, запрэжаная чацвёркай у адзін рад.

квадрыльён назоўнік | мужчынскі род

Назва ліку ў выглядзе адзінкі з пятнаццаццю нулямі, а ў некаторых краінах — з дваццаццю нулямі.

|| прыметнік: квадрыльённы.

квазі прыстаўка

Першая частка складаных слоў — тое, што і ілжэ… (у 1, 2 і 4 знач.), напр. квазіактыўны, квазівучоны, квазікласічны, квазімагнітны, квазінавуковы, квазіполюс, квазісапраўдны, квазіспецыяліст; квазізорка, квазіімпульс, квазічасціца.

квакаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Пра лягушак: утвараць гукі, падобныя на «ква-ква».

|| аднакратны дзеяслоў: квакнуць.

|| назоўнік: кваканне.

квакер назоўнік | мужчынскі род

Паслядоўнік адной з пратэстанцкіх рэлігійных сектаў, якая адвяргае царкоўныя абрады (у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах).

|| прыметнік: квакерскі.

квакша назоўнік | жаночы род

Дрэвавая лягушка.