Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ка прыназоўнік

Ужыв. замест «к» перад збегам некаторых зычных.

  • Ка мне прыйшлі сябры.
  • Падарунак ка дню нараджэння.

каалін назоўнік | мужчынскі род

Белая гліна высокай якасці.

|| прыметнік: каалінавы.

кааліцыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Аб’яднанне, саюз (дзяржаў, партый і пад.) дасягнення агульнай мэты.

|| прыметнік: кааліцыйны.

  • К. ўрад.

каапераваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Аб’яднаць (аб’ядноўваць) на прынцыпах кааперацыі.

    • К. сельскую гаспадарку.
    • К працу.
  2. Прыцягнуць (прыцягваць) да ўдзелу ў кааперацыі (у 2 знач.).

    • К. насельніцтва.

|| закончанае трыванне: таксама.

|| зваротны стан: кааперавацца.

|| закончанае трыванне: скааперавацца.

|| назоўнік: каапераванне і кааперацыя.

кааператар назоўнік | мужчынскі род

Работнік кааперацыі (у 3 знач.).

|| прыметнік: кааператарскі.

кааператыў назоўнік | мужчынскі род

  1. Арганізацыя, створаная скаапераванымі пайшчыкамі.

    • Сельскагаспадарчы к.
  2. Такая жыллёвая арганізацыя, а таксама кватэра, набытая ў ёй пайшчыкам.

    • Уступіць у к.
  3. Магазін спажывецкай кааперацыі.

    • Купіць у кааператыве.

|| прыметнік: кааператыўны.

кааперацыя назоўнік | жаночы род

  1. гл. каапераваць.

  2. Форма арганізацыі працы, пры якой мноства людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

  3. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў.

    • Жыллёвая к.
    • Спажывецкая к.

|| прыметнік: кааператыўны.

кааптаваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Увесці (уводзіць) куды-н. шляхам кааптацыі.

  • К. дадаткова члена савета.

кааптацыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Папаўненне саставу якога-н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнню гэтага органа без дадатковых выбараў.

каардынаваць дзеяслоў | кніжнае | закончанае і незакончанае трыванне

Узгадніць (узгадняць), устанавіць (устанаўліваць) мэтазгодныя суадносіны паміж якімі-н. дзеяннямі, з’явамі.

  • К. дзейнасць тэхнічных устаноў.

|| закончанае трыванне: скаардынаваць.

|| назоўнік: каардынаванне і каардынацыя.

|| прыметнік: каардынацыйны.

  • К. цэнтр.