Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

з-за прыназоўнік

  1. Ужыв. пры абазначэнні напрамку, руху адкуль-н., з месца, закрытага чым-н., з супрацьлеглага боку чаго-н.

    • Выглядваць з-за дзвярэй.
    • Дом віднеецца з-за агароджы.
    • Вылезці з-за стала.
  2. Ужыв. пры ўказанні на прычыну, падставу дзеяння або пры ўказанні на асобу, што з’яўляецца прычынай чаго-н.

    • Спрачацца з-за дробязей.
    • З-за яго столькі непрыемнасцей.

з-над прыназоўнік

Ужыв. пры абазначэнні прадмета ці месца, зверху або з верхняй часткі якога накіравана дзеянне.

  • 3-над Прыпяці даносілася песня.

з-пад прыназоўнік

  1. Абазначае накіраванасць дзеяння з якога-н. месца, што знаходзіцца пад чым-н.

    • Выбрацца з-пад снегу.
  2. Абазначае накіраванасць дзеяння, паяўлення з якога-н. месца, што знаходзіцца каля чаго-н.

    • Прыехалі з-пад Баранавіч.
  3. Указвае на вызваленне ад якога-н. становішча, стану і пад.

    • Выйсці з-пад агню.
    • Уцячы з-пад варты.
  4. Указвае на былое прызначэнне прадмета як ёмішча для чаго-н.

    • Бутэлька з-пад малака.