зігзаг назоўнік | мужчынскі род
Ламаная лінія. Зігзагі маланкі.
- Чарціць зігзагі.
зігзаг назоўнік | мужчынскі род
Ламаная лінія. Зігзагі маланкі.
зігзагападобны прыметнік
У выглядзе зігзагаў.
|| назоўнік: зігзагападобнасць.
зіма назоўнік | жаночы род
Самая халодная пара года паміж восенню і вясной.
|| прыметнік: зімовы і зімні.
зімаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне
Праводзіць дзе-н. зіму, жыць дзе-н. зімой.
|| закончанае трыванне: перазімаваць і празімаваць.
|| назоўнік: зімоўка.
|| прыметнік: зімавальны.
зімародак назоўнік | мужчынскі род
Невялікая птушка, роднасная ўдоду, з доўгай прамой дзюбай і вялікай галавой на кароткай шыі. (зімой купаецца ў снезе).
|| прыметнік: зімародкавы.
зімаўстойлівы прыметнік
Здольны пераносіць зімовыя халады (пра расліны).
|| назоўнік: зімаўстойлівасць.
зімнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Дарога, пракладзеная прама па снезе для язды зімой.
|| прыметнік: зімнікавы.
зімовішча назоўнік | ніякі род
Месца, памяшканне, дзе зімуюць або спыняюцца зімой людзі.
зімой прыслоўе
У час зімы.
зімоўе назоўнік | ніякі род
Тое, што і зімовішча.