Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

зябкі прыметнік

  1. Халодны, сцюдзёны.

    • Пацягнуў з. вецер.
    • Была буйная зябкая раса.
  2. Адчувальны да сцюжы.

    • У яго змалку былі зябкія рукі.

|| назоўнік: зябкасць.

зябліва назоўнік | ніякі род

  1. Узаранае з восені поле пад веснавую сяўбу.

    • Сеяць па зябліву.
  2. Асенняе ўзорванне поля.

    • Аратыя паехалі на з.

|| прыметнік: зяблевы.

зябліць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Араць пад зябліва.

  • З. іржэўнік.

зябнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Мерзнуць, вельмі моцна адчуваць холад.

  • Рукі зябнуць.

|| закончанае трыванне: азябнуць.

зяваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Тое, што і пазяхаць.

    • З. увесь вечар.
  2. Быць няўважлівым, неабачлівым; упускаць зручны выпадак.

    • З. фігуру за фігурай.

|| закончанае трыванне: празяваць.

|| аднакратны дзеяслоў: зяўнуць.

|| назоўнік: зяванне.

зявок назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Недагляд, промах.

  • З. гульца.

зязюля назоўнік | жаночы род

Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды.

|| прыметнік: зязюлін.

  • З. лён (назва расліны сямейства гваздзіковых; куколь).

зяленіва назоўнік | ніякі род

  1. зборны назоўнік: Зялёная трава, расліннасць, зеляніна.

    • Нарваць зяленіва свінням.
  2. Зялёны колер чаго-н.

зялёна (зялёна-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. зялёны (у 1 знач.), з зялёным адценнем, напр. зялёна-блакітны, зялёна-буры, зялёна-жоўты, зялёна-карычневы;
  2. зялёны (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. зялёна-белы, зялёна-чырвоны.

зялёнка1 назоўнік | жаночы род

Ядомы грыб з пласціністай зялёнай шапкай.

  • Зялёнкі — самыя познія грыбы восені.